Расея мае намер перагледзець цэны на паліва для ўкраінскіх АЭС, паведаміла журналістам у аўторак высокапастаўленая крыніца ў Расатаме.
Паводле ейных слоў, тарыф будзе павялічаны згодна з зацьверджанай у студзені 2006 году формуле цаны, бо сёлета істотна вырас рынкавы кошт урану на аптовым рынку.
Расейцы пастаўляюць ядравае паліва на ўсе 15 энэргаблёкаў украінскіх АЭС.