Кіраўнік зоны адчужэньня прапанаваў пабудаваць у побач з Чарнобыльскай АЭС электрастанцыю, якая б працавала на радыеактыўнай драўніне.

Пабудаваць электрастанцыю побач з Чарнобыльскай АЭС – такая прапанова ад кіраўніка зоны адчужэньня Сяргея Парашына паступіла ў камітэт па пытаньнях экалягічнай палітыкі Ўкраіны. Паводле словаў Парашына, кожны год, каб абнавіць лес у заражанай зоне, даводзіцца вырубаць да 120 тысяч кубамэтраў дрэў. Якраз гэтая драўніна, цьвердзіць кіраўнік зоны адчужэньня, пры спальваньні можа даваць электраэнэргію для электрастанцыі магутнасьцю 30 мэгават:

— Падрыхтуем невялікае тэхніка-эканамічнае абгрунтаваньне. Зьявілася надзея, што прыйдзе інвэстар. Вядома, дзяржава няздольная цяпер, альбо ня мае такой магчымасьці пабудаваць тут электрастанцыю, але пабудаваць яе можна. Яна, будзе вырашаць адразу дзьве задачы: з аднаго боку, узнаўляльная крыніца энэргіі, з другога – спальваньне забруджанага лесу.

Фота pripyat.com

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?