Аўтары штомесячнай праграмы CNN Go, якая не так даўно з'явілася на тэлеканале CNN, склалі Топ-10 найлепшых месцаў для сустрэчы Калядаў і Новага года. У кампаніі з Лонданам, Нью-Ёркам і Ганконгам ў рэйтынгу нечакана апынулася і беларуская вёска Пагост.

Больш за тое, нікому не вядомая вёска займае ў хіт-парадзе трэці радок.

«Імаверна, што замежным турыстам будзе цяжка трапіць у Беларусь, аднак недаступнасць краіны

кампенсуецца шакуючымі каляднымі традыцыямі,

— з такога сцверджання пачынае прадстаўляць нашу краіну аўтар рэйтынгу Ціфані Лэн і працягвае: «Уся сутнасць беларускай святочнай пары заключана ў Калядах — народным абрадзе, які пачаўся з паганскага свята, а пазней быў сумешчаны з хрысціянскімм Калядамі ды Новым годам.

У такіх вёсках як Пагост падчас Калядаў бабулі п'юць гарэлку проста з пляшак,

а моладзь забаўляе ўсіх народнымі гульнямі. Мясцовыя жыхары пераапранаюцца жывёламі, а таксама насаджваюць галовы звяроў на палкі, каб пайсці калядаваць па суседніх вёсках».

На жаль, аўтар CNNGo не ўдакладняе, у якой менавіта вёсцы Пагост бабулі аддаюць перавагу піць на марозе гарэлку з рыльца.

Гэты здымак зрабіў фотакарэспандэнт Віктар Драчоў, суправадзіўшы яго подпісам «Каляды. За 180 км ад Мінска». Прыкладна на такой адлегласці ад сталіцы размешчана вёска Пагост, што пад Магілёвам.

Таксама населеныя пункты з такой назвай ёсць у Віцебскай, Гомельскай, Мінскай абласцях – усяго ў Беларусі шэсць вёсак з назвай Пагост.

 Беларускі Пагост

Беларускі Пагост

 Бостан

Бостан

 Лондан

Лондан

 Сан-Хуан

Сан-Хуан

 Ганконг

Ганконг

 Нью-Ёрк-Сіці

Нью-Ёрк-Сіці

 Сідней

Сідней

 Зальцбург

Зальцбург

 Нюрнберг

Нюрнберг

 Рэйк'явік

Рэйк'явік

***

10. Бостан (ЗША)
9. Лондан (Брытанія)
8. Сан-Хуан (Пуэрта-Рыка)
7. Ганконг (Кітай)
6. Нью-Ёрк (ЗША)
5. Сіднэй (Аўстралія)
4. Зальцбург (Аўстрыя)
3. Пагост (Беларусь)
2. Нюрнберг (Няммечына).

Самым жа святочным і адначасова самым «зімовым» напрамкам для сустрэчы Калядаў і Новага года, па версіі CCNGo, прызнаны Рэйк'явік.

Калі чарговы ісландскі вулкан не ўнясе свае карэктывы ў планы турыстаў, то паездка на самы вялікі вулканічны востраў сапраўды можа апынуцца чароўнай. Падчас зімовых святаў у Ісландыі камандуюць парадам адразу 13 Санта-Клаўсаў, а дакладней - «калядных юнакоў", якія па чарзе цягам двух тыдняў перад Калядамі прыносяць падарункі юным і дарослым ісландцамі.

Заадно ў Ісландыі можна зазірнуць у парк Тынгвелір, дзе сыходзяцца еўразійская і амерыканская тэктанічныя пліты і нават наведзены сімвалічны масток паміж Еўропай і Амерыкай, або ў мястэчка Стоксейры, дзе знаходзіцца «Цэнтр ісландскіх цудаў», прысвечаны тролям, эльфам і паўночнага ззяння.

tio.by і CNN Go

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?