На беларускай класічнай Вікіпедыі зьявіўся 30 000 артыкул. Па колькасці артыкулаў яна займае 65‑е месца сярод іншых моваў. Юбілейным стаў артыкул прысвечаны «скварцы».

У той самы час існуе беларуская Вікіпедыя школьным правапісам. Гэтая мае 25 з паловай тысяч артыкулаў і 69‑е месца адпаведна сярод 276.

Ад пачатку заснавання 12 жніўня 2004‑га артыкулы ў сусветнай энцыклапедыі пісаліся разам абодвума правапісамі. Але ад 2007 усе артыкулы класічным правапісам былі аддзеленыя ў асобны праект з ініцыятывы энтузіястаў стварэння Вікіпедыі акадэмічным правапісам.

Вікіпедыя наркамаўкай вырвалася была наперад па колькасці артыкулаў, але запал яе стваральнікаў недзе праз год згас, і недзе з восені 2008 Вікіпедыя класічным правапісам перагнала яе.

Wikipedia.org — гэта вольная энцыклапедыя. Узяць удзел у яе стварэнні можна кожны ахвотны, прытрымліваючыся пэўных правілаў і аўтарскага права.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?