08.12.2010 / 17:52

Кандыдат Лукашэнка: На дзяржаўным тэлебачанні — хлусня, суцэльная хлусня 17

Такую заяву зрабіў будучы кіраўнік Беларусі ў 1994 годзе.

«Сродкі масавай інфармацыі павінны быць рознымі. Хай будуць дзяржаўныя, хай будуць і незалежныя. Але тое, што сёння адбываецца на дзяржаўным тэлебачанні, вы ж бачыце, што адбываецца, — хлусня, суцэльная хлусня.
Я не хачу папракнуць журналістаў, якія там працуюць. Яны проста задушаныя», — заявіў кандыдат на пасаду прэзідэнта Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас выбарчай кампаніі 1994 г.

Ён таксама зазначыў, што кантроль над поглядамі журналістаў і пагрозы звальнення, гэта «пячорная палітыка дзяржавы». «СМІ проста гвалтуюць, а журналісты проста баяцца — яны ж таксама людзі», — так меркаваў Аляксандр Лукашэнка ў 1994 г.

Ён таксама паабяцаў, што стаўшы прэзідэнтам «ніколі не будзе зажымаць гэта (свабоду слова)».

АП

0
SIENDIENA / Адказаць
08.12.2010 / 18:55
Зараз гэта таксама актуальна.
0
DEAL OR NO DEAL / Адказаць
08.12.2010 / 19:19
---> podobnye politicheskie intrigi, eto samyj prostoj primer bezdarnyh i neprofesionalnyh politikov, ot voli kotoryh zavisit washa sud'ba i kotorye vyzimajut ot was poslednie groshi i uscemljaut bezkompromisnomu powinoveniu radi swojej pohoti ... vot vam i resat, byt' ili ne byt' vecnomu ustroju mira v obraze "slug i elity" ... v itoge: politika eto primitivnaja illusia, kotoraja opredeljaet realnost' bytija massy pod predlogom prizipov dostatka, garmoniii, porjadka, mira i swobody... nadejsa na lutshee, gotovsa k hudsemu, vosprinimaj proishodjascee s jumorom... ne ver' semu esli veris v sebja
0
Скарына з Пiцера / Адказаць
08.12.2010 / 19:41
хахахаха во дае, "брахнiчка"! ды пра усё так жа распавядае прыгожа на усялякiх гоп-сходынках у палацы рэспублiкi!
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру