Органы ўнутраных спраў Беларусі з 13 па 21 снежня будуць працаваць ва ўзмоцненым рэжыме ў сувязі з прэзідэнцкімі выбарамі.

 photo.bymedia.net

photo.bymedia.net

«Кіраўнік МУС Анатоль Куляшоў падпісаў загад аб пераходзе органаў унутраных спраў на ўзмоцнены варыянт нясення службы з 13 снежня да 21 снежня ў сувязі з прэзыдэнцкімі выбарамі», — паведамілі агенцтву Інтэрфакс у МУС.

Як раней заяўляў журналістам намсьнік міністра ўнутраных спраў Яўген Полудзень, «органы ўнутраных спраў Беларусі гатовыя забяспечыць правапарадак падчас прэзідэнцкай выбарчай кампаніі». Пры гэтым ён падкрэсліў, што «абуральных фактаў парушэння правапарадку за час прэзідэнцкай перадвыбарчай кампаніі ў Беларусі пакуль не было».

«Спадзяюся, што іх не будзе. Сітуацыя ў краіне стабільная, яна дазваляе падтрымліваць правапарадак».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?