Мыта на расійскую нафту, якая пастаўляецца ў Беларусь, будзе адмененае. Беларусь будзе аддаваць Расіі 100% экспартнага мыта на нафтапрадукты. Пра гэта паведаміла РІА «Новости» са спасылкай на міністра эканамічнага развіцця Расіі Эльвіру Набіуліну.

Паводле словаў Набіулінай, рашэнне аб мыце пачне дзейнічаць пасля ратыфікацыі Мінскам, аднак не раней за 1 студзеня 2011 году. Эльвіра Набіуліна дадала, што, паводле словаў прэзідэнта Беларусі, ратыфікацыя павінна адбыцца найбліжэйшым часам. Міністарка таксама заявіла, што цана на расійскі газ для Беларусі ў 2011 годзе застанецца на запланаваным узроўні.

Раней віцэ‑прэм’ер Уладзімір Сямашка называў такі варыянт найгоршым для Беларусі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?