10.12.2010 / 12:44

Безлімітны інтэрнэт byfly стане хутчэйшым 2

Да канца года «Белтэлекам» ізноў павялічыць хуткасць доступу ў інтэрнэт для ўсіх безлімітных тарыфаў byfly (група тарыфаў «Дамасед»),
паведаміў намеснік генеральнага дырэктара прадпрыемства па камерцыйных пытаннях Андрэй Сабораў падчас прэс-тура 9 снежня.

«Дакументы ўжо даўно падпісаныя, мы планавалі зрабіць гэта раней. Цяпер завяршаецца тэхнічная мадэрнізацыя сеткі перадачы даных, якая, як мы чакаем, завершыцца 15 снежня. Я думаю, што ў дваццатых чыслах мы ўсё зробім», — сказаў ён.

1 жніўня «Белтэлекам» удвая павялічыў хуткасць выхаду ў сусветную сетку для сваіх безлімітных тарыфаў. Цяпер абаненты тарыфнага плана «Дамасед» могуць выходзіць у сетку пры хуткасці 512 кілабіт у секунду, а абаненты «Супер Дамаседа» — 4 мегабіты ў секунду.

Якой стане хуткасць доступу ў інтэрнэт для гэтай групы тарыфаў пасля снежаньскіх змяненняў, нацыянальны аператар сувязі не раскрывае.

Абанентамі byfly з’яўляюцца каля 750 тыс. чалавек.

Паводле слоў Саборава, да канца наступнага года кампанія чакае прырост абанентаў больш чым на 200 тыс.

0
Скептык / Адказаць
10.12.2010 / 14:30
Хм... Абяцаюць падняць хуткасць "у двадцатых чыслах". А цяпер, значыцца, "завяршаецца тэхнічная мадэрнізацыя сеткі перадачы даных, якая, як мы чакаем, завершыцца 15 снежня". Але калi тое было, каб у тэрмiн у нас нешта рабiлi (акрамя абрання прэзiдэнта - там датэрмiнова звычайна спраўляюцца). А што ў нас бывае пры "тэхнічнай мадэрнізацыi"? Правiльна! Перабоi ў працы сецiва. I калi ў звычайны час - гэта было ў выглядзе 1-2- гадзiнных перабояў, то як бы не атрымалася так, што РАПТАМ завяршэнне мадэрнiзацыi прыпадзе на 19-ае, а перабой будзе ўсюды для ўсiх скажам, на суткi. Самы час думаць пра альтэрнатыўныя каналы iнфармацыi (!не iнтэрнэт, бо калi... скажам, byfly ляжа канешне ж па тэхнiчных прычынах, то i мабiльны iнтэрнэт працаваць не будзе).
0
алексей / Адказаць
23.12.2010 / 23:45
опять дешевые подачки... лучше бы отказались от монополии на услуги связи и дали бы здоровой конкуренции развивать технологии
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру