У Осла адбылася цырымонія ўручэння Нобелеўскай прэміі міру за 2010 год. Аднак прэмія не была ўручана, бо ні яе лаўрэат, які сядзіць у турме, ні ягоныя сваякі, якіх улады КНР не выпусцілі ў Нарвегію, на цырымоніі не прысутнічалі.

Старшыня Нарвежскага Нобелеўскага камітэту Торб’ёрн Ягланд заявіў, што кітайскі дысідэнт Лю Сяобо ўганараваны прэміяй за ўнёсак у шматгадовую негвалтоўную барацьбу за фундаментальныя правы чалавека ў Кітаі.

Улады КНР рэзка асудзілі рашэнне аб узнагароджанні Лю Сяобо, якога яны называюць «злачынцам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?