Некалькі тысяч фанатаў выйшлі на вуліцы, каб нагадаць пра смерць прыхільніка маскоўскага «Спартака» Ягора Свірыдава

 У Маскве адбыліся масавыя сутычкі футбольных фанатаў з АМОНам. Фота fcsm-nv.livejournal.com

У Маскве адбыліся масавыя сутычкі футбольных фанатаў з АМОНам. Фота fcsm-nv.livejournal.com

 Фанаты выйшлі на вуліцы, каб нагадаць пра смерць прыхільніка маскоўскага «Спартака» Ягора Свірыдава. Фота fcsm-nv.livejournal.com

Фанаты выйшлі на вуліцы, каб нагадаць пра смерць прыхільніка маскоўскага «Спартака» Ягора Свірыдава. Фота fcsm-nv.livejournal.com

 Да пачатку масавых сутыкненняў з міліцыяй фанаты збілі каля дзесяці каўказцаў. Фота fcsm-nv.livejournal.com

Да пачатку масавых сутыкненняў з міліцыяй фанаты збілі каля дзесяці каўказцаў. Фота fcsm-nv.livejournal.com

 У Маскве адбыліся масавыя сутычкі футбольных фанатаў з АМОНам. Фота novayagazeta.livejournal.com

 Госці расійскай сталіцы схаваліся ад раз'ятранага натоўпу ў метро. Фота drugoi.livejournal.com

Госці расійскай сталіцы схаваліся ад раз'ятранага натоўпу ў метро. Фота drugoi.livejournal.com

 Фота drugoi.livejournal.com

Фота drugoi.livejournal.com

11 снежня ў суботу ў Маскве адбыліся масавыя сутыкненні футбольных фанатаў з міліцыяй, паведамляе Газета.ru. Па інфармацыі журналістаў, што знаходзіліся на месцы падзеяў, у бойцы з АМАПам удзельнічала некалькі соцень чалавек. Бойка пачалася пасля няўдалай спробы фанатаў перакрыць адну з вуліц.

Некалькі тысяч фанатаў выйшлі на вуліцы, каб нагадаць пра забойства прыхільніка маскоўскага «Спартака» Ягора Свірыдава. Яшчэ да пачатку масавых сутыкненняў з міліцыяй фанаты збілі каля дзесяці каўказцаў.

У бойках з АМАПам ёсць пацярпелыя з абодвухбакоў. Пратэстоўцы выкарыстоўвалі супраць міліцыянтаў усё, што трапляла пад рукі — ад елачных цацак, да арматуры. АМАП адказваў дубінкамі і слезацечным газам. Фанаты выкрыквалі нацыяналістычны лозунг «Русские, вперед!», а таксама «За убийство ответят ваши дети!». Усяго ў акцыях пратэсту па розных ацэнках прынялі ўдзел ад 2 да 5 тысяч чалавек.

Пасля сутычак у цэнтры фанаты пачалі раз’язджацца па спальных раёнах. Маскоўская міліцыя папарэдзіла ўласнікаў гандлёвых кропак, размешчаных па лініях метро пра пагрозу пагромаў. Зачыненыя некалькі крамаў, у якіх працуюць выхадцы з Азіі і Каўказу. У Маскве задзейнічаныя дадатковыя нарады міліцыі.

***

Ягор Свірыдаў загінуў у сутычцы з дагестанцамі ў ноч на 7 снежня. Яму стрэлілі ў галаву з траўматычнага пісталета. Ягору было 28 гадоў. Ягонага сябра выратавалі медыкі, у яго было чатыры раненні. Забойства футбольнага фаната справакавала масавыя акцыі пратэсту ў Санкт-Пецярбургу і Маскве, якія скончыліся сутычкамі з міліцыяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?