Канцэрты «Беларускі андэграўнд» у Варшаве — гэта рэгулярная імпрэза, арганізатарам якой сёмы год запар выступае Беларускае аб’яднаньне студэнтаў у Варшаве. Гэта выключная магчымасьць пазнаёміцца з арыгінальнай і непакорнай творчасьцю вядомых артыстаў.
Першы дзень — ЭТНА — 17 лістапада 2006; 21.00
Кавярня «Культуральная» — Палац культуры і навукі, уваход з боку Драматычнага тэатру. Пляц Дэфілядаў, 1.
Тройца (Беларусь)
Yerba Mater (Польшча)
Другі дзень — РОК/ХІП-ХОП — 18 лістапада 2006; 20.00
Цэнтральны дом культуры — вул. Буракоўская, 12.
Чырвоным па белым (Беларусь)
Тав. Маўзэр (Беларусь)
Neuro Dubel (Беларусь)
Alians (Польшча)
Кантакт з арганізатарамі праз [email protected]
Мерапрыемства арганізаванае са сродкаў Міністэрства замежных справаў Польшчы ў рамках праекту «Замежная дапамога ў імя развіцьця міжнароднага супрацоўніцтва — Беларусь 2006».