У беларусаў будзе спакойнае і камфортнае жыццё на сваёй зямлі, заявіў Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 11 снежня
на заключным
«Яшчэ год таму, калі ад ОНТ паступіла прапанова аб мерапрыемстве ў канцы года, у мяне было толькі адно сумненне, што ўсё гэта будзе разглядацца ў плане перадвыбарнай кампаніі. Вось гэтага я не хацеў бы больш за ўсё. А потым я падумаў: за ўсё, што сёння ні зрабі, усё адно будуць папракаць дзейнага прэзідэнта, што, маўляў, гэта ён робіць пад выбары. Я махнуў рукой, хай думаюць», — сказаў Лукашэнка, словы якога прыводзіць
Лукашэнка растлумачыў, што прыйшоў павіншаваць моладзь з фіналам «гэтай выдатнай
«Наконт таго, што я вам павінен паабяцаць. Вам ужо столькі наабяцалі (і льготы, і вялікія стыпендыі), што я не бачу, што яшчэ можна, — сказаў беларускі кіраўнік. —
Але гэта не я абяцаў. Я вам толькі адно хачу паабяцаць:
вы заўсёды будзеце мець добрае месца працы — хто жадае працаваць, а хто жадае весяліцца — таксама будзе мець такую магчымасць. І ўсё, што заробіце, будзе ваша. Нічога з паветра не падае, мы будзем шмат працаваць».
«Гарантую нармальнае жыццё вашым сем’ям, — сказаў Лукашэнка. — Вялікае дасягненне любой дзяржавы складаецца ў тым, каб людзі маглі спакойна хадзіць па сваёй зямлі, каб дзеці мелі магчымасць вучыцца, каб камфортна і бяспечна было жыць. Вось гэта я вам абяцаю — працу і спакойнае жыццё. Але каб гэта было, маіх абяцанняў мала. Мы разам з вамі, заваяваўшы гэта, павінны гэта абараніць».
На заключны