12.12.2010 / 20:57

Аўтарка песні «Наш прэзідэнт»: «Песня Лукашэнку спадабалася, калі я яшчэ здаровая…» 24

Аўтарка агітацыйнага хіта «Наш прэзідэнт» адказала на пытанні «Нашай Нівы».

Наталля Монцік — аўтарка нашумелай песні «Наш прэзідэнт», якая выклікала хвалю абурэння ў інтэрнэце. Нагадаем, у трэку дзеці спяваюць пра «бацьку-прэзідэнта ў малітвах».

Наталля Монцік працуе педагогам-вакалістам дзіцячай музычнай студыі «Зорачка» пры Акадэмічным ансамблі песні і танцу Узброеных сілаў Беларусі. Яна прызналася, што ўжо трыццаць гадоў з’яўляецца жонкай афіцэра і даўно піша вайсковыя песні.

Наталля згадзілася адказаць на пытанні «Нашай Нівы» наконт сваёй песні.

Наталля Монцік:

У гэтай песні ёсць дзве назвы — «Наш прэзідэнт» і «Нашчадкі перамогі».
Насамрэч гэта песня пра дзяцей, вясну і ветэранаў. Пра тое, як дзецям добра жыць ў гэтай краіне пры гэтай уладзе.

«Наша Ніва»: Калі была створаная песня?

НМ: Яна была напісаная яшчэ ў 2008 годзе. Яе тады выканалі на вялікім урачыстым канцэрце ў Палацы рэспублікі, з відэашэрагам аб прэзідэнту на заднім плане.

Песня прайшла цэнзуру,
усім спадабалася. У зале былі Павел Барадзін, міністры абароны і культуры. І ўсе цудоўна паставіліся да песні. У нас шмат песен, якія ляжаць у багажы. Мы чакалі нагоду, і яна прыйшла, таму мы адправілі яе на радыёстанцыі. Песня проста дачакалася свайго зорнага часу.

НН: Можа, Вы чулі, якая была рэакцыя Лукашэнкі?

НМ: (усміхаецца) Я не ведаю, але

думаю, што рэакцыя была добрай, калі я ўсё яшчэ здаровая…
Але якая можа быць рэакцыя, калі пра цябе спяваюць дзеці, і спяваюць добра?! Зразумейце, я вельмі люблю нашу ўладу, хоць сама расіянка, а ў Беларусь прыехала пятнаццаць гадоў таму.

НН: Вас моцна крытыкуюць у інтэрнэце…

НМ:

Нягледзячы на негатыўныя каментары на апазіцыйных сайтах, я сябе адчуваю добра.
Нічога дрэннага я не зрабіла. А мне цяпер усё тэлефануюць, пытаюцца пра песню… Але я ўсім цяпер адмаўляю.

НН: Бацькі хаця б ведалі, што спяваюць іх дзеці?

НМ: Бацькі нашых дзяцей — вельмі грунтоўныя людзі, ніхто не быў супраць. Наадварот, яны былі ўсцешаныя.

НН: Як вы думаеце, ваша песня застанецца ў гісторыі?

НМ: Я не настолькі фанабэрыстая, каб думаць пра гэта.

Я проста пішу добрыя песні
. Застануцца ў гісторыі — добра, не — буду працаваць далей.

ВН

0
Сьцяпан / Адказаць
12.12.2010 / 21:09
што яна "адмаўляе"?
0
Dzianis / Адказаць
12.12.2010 / 21:25
ого, дык гэтай пясЁнцы ўжо 2 гады. дзіўна, што ў 2008-м ніхто не прыкмеціў, тым больш што яе выконвалі на такім узроўні..
0
Кнехт / Адказаць
12.12.2010 / 21:55
Дарэчы, вакал мне спадабаўся. Калі б не словы, дык - выдатная патрыятычная песня. Наталля Монцік - здольны педагог-вакаліст. Шкада, што яна аддала свой талент на ўхваленне дыктатара. Магчыма, некалі ёй будзе сорамна за такі тэкст.
Паказаць усе каментары/ 24 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру