Як трапна напісаў рэдактар у №1, "Разумею, што цяжэй зрабіць такі пераход [на мову] сталым людзям, сацыяльнае кола якіх сфармаванае. Або тым, хто ў маленстве не гаварыў на роднай мове" ("НН", №1, 2006). Якраз пра мяне. І сталы (нават стары - 62 гады), і ў маленстве - гаварыць мо і гаварыў - на вуліцы, але гэта не "приветствовалось" настаўнікамі. Так і цяпер - у мазгох мешаніна: працэс мысьленьня "па-руску", потым пераклад і... адкрываю рот. Але з кім гаварыць? Вакол глухія. Застаецца дажываць па-салжаніцынску: "Няхай усе (многія) вакол твораць зло, але ты ня ўдзельнічай. І зло аслабне..." Гандзі, Гавал... Магчыма й так... Бог ёсьць, але няма веры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?