Як дабрацца да Мінска 19 снежня, дзе пераначаваць жыхарам рэгіёнаў, якія сабраліся на Плошчу?
Адказы на гэтыя і іншыя пытанні прапанавалі беларускія інтэрнэтчыкі. У сацыяльных сетках з’явіліся групы, у якіх жыхары Мінска прапануюць сваю дапамогу тым, хто сабраўся прыехаць на акцыю.
У папулярнай ЖЖ-супольнасці minsk_by створаная спецыяльная тэма «Пакажам, што Мінск гумовы!». Ахвотныя могуць дадаць сваю прапанову ў каментарах, а аўтар тэмы абнаўляе спіс.
У сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» адразу ў некалькіх групах створаны тэмы, дзе ўдзельнікі знаходзяць спадарожнікаў і варыянты начлега на 19 снежня.