У рэзідэнцыі амерыканскага пасла ў Мінску прадставілі новага прэс‑сакратара амбасады Крыстафера Паніку. Ён ужо працаваў у Беларусі адзінаццаць гадоў таму ў офісе АБСЕ.

Таксама часовы павераны ЗША Майкл Скэнлан зрабіў некалькі заяваў адносна будучыні беларуска‑амерыканскіх стасункаў.

Скэнлан зазначыў, што Амерыка вітае замену высокаўзбагачанага ўрану на нізкаўзбагачаны. Усё фінансавую і тэхнічную дапамогу па вывазу ўрану Амерыка гатовая ўзяць на сябе. Колькі гэта будзе каштаваць пакуль невядома.

Разам з тым, тэма правоў чалавека і дэмакратыі застаюцца цэнтральнай у беларуска‑амерыканскіх дачыненнях. Без прагрэсу ў гэтай сферы немагчыма палепшыць стасункі.

«У ЗША няма фаварытаў. Легітымнасць выбарчага працэсу азначае легітымнасць пераможцы», — зазначыў М.Скэнлан.

Спадар пасол зазначыў, што пэўныя зрухі назіраліся падчас збору подпісаў, сустрэчы з кандыдатамі. Затое цалкам непразрыстым заставаўся этап праверкі подпісаў, фарміравання выбарчых камісій. Таксама Скэнлан адзначыў маленькую долю апазіцыі на дзяржаўных СМІ.

«Каб аддаць некаму свой голас, патрэбная інфармацыя. Я гляджу беларускія навіны. Як можна 7‑8 хвілін расказваць пра дзейснага прэзідэнта і не згадаць ягоных апанентаў», — зазначыў ён.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?