16 снежня 2010 Вольга Акуліч запрашае на акустычны канцэрт «амаль без ансамбля» ў Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, (вул. Я.Купалы, 4).

Пачатак у 19.00.

Гледачоў чакае паўтары гадзіны прыгожай гітарнай музыкі і добрай паэзіі.

У першай частцы канцэрту прагучаць песні з альбома «Трохкутнік». Удзел бярэ гітарыст Алег Змушка (з якім, уласна кажучы, альбом «Трохкутнік» і запісваўся).

Другая частка — з новымі песнямі і гітарыстам гурта «Верасень» Максімам Сазонавым з удзелам Віталіка Валошына з губным гармонікам.

Кошт квіткоў — 10 тыс. руб., набыць іх можна папярэдне ў касе музея, або замовіўшы па тэлефоне (029) 640 09 38 ці непасрэдна перад канцэртам.

Спасылкі на творчасць Вольгі Акуліч і гурта «Верасень» у інтэрнэце:

Трэкі з альбома «Трохкутнік» прадстаўленыя для свабоднага праслухоўвання на персанальнай старонцы Вольгі Акуліч і на сайце «Эксперты.by» (разам з рэцэнзіямі экспертаў).

Відэазапісы

Кліп Вольгі Акуліч на песню «Шлях»

ЖЖ Вольгі Акуліч

Група ў Кантакце

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0