14.12.2010 / 13:47

Сёння — адзін з найбуйнейшых зоркападаў 3

З 13.00 да 20.00 максімуму дасягне адзін з найбольш магутных метэорных патокаў Гемініды.

14 снежня ў Беларусі можна будзе назіраць адзін з найбуйнейшых зоркападаў.

Як паведаміў дырэктар абсерваторыі БДУ Альгерд Кузнечык, да 120 знічак у гадзіну змогуць назіраць беларусы сёння вечарам пасля заходу сонца.

Прыкладна з 13.00 да 20.00 максімуму дасягне адзін з найбольш магутных метэорных патокаў Гемініды.

Назіральнікам з Беларусі будзе здавацца, што знічкі ляцяць з боку сузор’я Блізнятаў. Метэоры будуць рухацца з хуткасцю 35 км/с. Гэта «невысокая хуткасць» вызначыць жаўтлявы колер успышак.

Паводле слоў спецыяліста, наступны найбліжэйшы буйны метэорны паток Квадрантыды пройдзе з 26 снежня па 13 студзеня. Свайго максімуму ён дасягне 3 студзеня.

Усяго на працягу года можна назіраць каля 30 зарападаў рознай магутнасці. Найболей відовішчныя і вядомыя з іх — Гемініды, Персеіды, Леаніды, Арыяніды і Лірыды.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Анастасія Янушэўская, БелаПАН

0
Kaputmaher / Адказаць
14.12.2010 / 13:54
Беларусы чакаюць, каб 19 снежня самАя ГаЛоўная зорка БэТэ упала...
0
Алесь М / Адказаць
14.12.2010 / 17:00
ыыы)) так, чакаем..
0
mikola ramanau / Адказаць
14.12.2010 / 17:19
2. kaputnaher. dobra azucyli dumki,i ne tolki mai,adnak mala cakac,tre spryiac getamu....
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру