Гісторыя22

У Лондане памёр брат Ларысы Геніюш Аляксей Міклашэвіч

У веку 87 гадоў 10 сьнежня ў Лёндане памёр родны брат паэткі Ларысы Геніюш Аляксей Міклашэвіч.

Нарадзіўся ён у 1923 годзе ў фальварку Жлобаўцы на Ваўкавышчыне. У 1940 годзе разам з маці, братамі й сёстрамі быў высланы ў Казахстан. Падчас Другой усясьветнай вайны ў складзе польскай арміі генэрала Андэрса ўдзельнічаў у бітве пры Монтэ-Касіна (дзе, дарэчы, загінуў другі брат Ларысы Антонаўны — Аркадзь).

Пасьля Другой усясьветнай вайны Аляксей Міклашэвіч жыў у Вялікай Брытаніі, у Шэлфалдзе і Лёндане. Дапамагаў матэрыяльна сястры, калі тая, вярнуўшыся з Гулагу, жыла ў Зэльве й вымушана нідзе не працавала.

У сваёй «Споведзі» Ларыса Геніюш згадвала пра брата: «Вельмі бурным, гордым, сьмелым юнаком быў наймалодшы з хлопцаў Аляксей… Алёша не забываў нас. «Дзьве тысячы братоў маіх ляжыць тут», — пісаў ён мне, перасылаючы здымак Монтэ-Касіна й знамянітую песьню аб ім. Хлопец быў хоць вады напіся — высокі, стройны й на здымках амаль волат сярод акружаючых яго дробных, нармальных людзей. Аляксей, кудою ні праходзіла іх армія, усюды лёгка вывучаў мовы й размаўляў па-італьянску, па-нямецку й дасканала ведаў ангельскую мову. Мне было радасна з таго, што хоць ён адзіны выжыў з гэтае вайны. Род наш, Богу дзякаваць, не загінуў».

Аляксей Міклашэвіч быў двойчы жанаты. У двух шлюбах меў сямёра дзяцей — шасьцёра сыноў і дачку.

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі3

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

«Пакуль пашпарт дзейнічае». Эмігранты пра тое, ці не страшна ім адпраўляць у Беларусь дзяцей на летнія канікулы1

Жыхары райцэнтра ў Віцебскай вобласці гадамі скардзяцца на дрэнную ваду

Расія нарошчвае вытворчасць «шахедаў» і неўзабаве зможа запусціць 2000 за адну ноч11

У Італіі 78-гадовы мужчына «ажыў» праз 30 хвілін пасля спынення сэрца4

У Цюменскай вобласці «герой СВА» забіў сваю жонку ў дзень вяселля11

«Хацеў выратаваць хаця б нейкую колькасць людзей». Дачка беларуса, затрыманага па справе «Беларускага Гаюна», расказала пра бацьку6

«Неверагодны спектакль крывадушніцтва». Дзмітрый Гурневіч абурыўся ажыятажам вакол скандалу на канцэрце Coldplay25

Беларуская гандбалістка будзе гуляць за зборную Румыніі

Для беларускага фестывалю вырабілі трохметровы хот-дог ФОТАФАКТ9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі3

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць