Упраўленне жыллёва-камунальнай гаспадаркі Мінаблвыканкама разаслала па прадпрыемствах камунальнай гаспадаркі вобласці лісты «Аб выкарыстанні беларускай мовы» за подпісам начальніка ўпраўлення А. У. Хілько. У іх загадана правесці заняткі па авалоданню Правіламі беларускай арфаграфіі для супрацоўнікаў прадпрыемства і даць справаздачу да 15 снежня.

Заняткі праводзяцца «ў мэтах рэалізацыі Плана мерапрыемстваў по папулярызацыі і пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы ў жыцці грамадства на 2010 і наступныя гады».

Ліст датаваны 5 снежня — гэта значыць, на беларусізацыю даецца 10 дзён. Ці дадуць рады ЖКГ знайсці спецыялістаў, ці напішуць адпіскі?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?