Пра гэта ён заявіў 14 снежня ў Мінску, прымаючы прадстаўнікоў вядучых аналітычных цэнтраў ЗША. Фрагменты сустрэчы былі паказаны беларускімі дзяржаўнымі телеканаламі.

«Але галоўнае — каб у нас бачылі партнёра, а не краіну, якую можна задушыць, нахіліць, а можа, і растаптаць», — дадаў Лукашэнка.

Беларусь, паводле яго слоў, «неадкладна» адкажа дабром на паважлівае стаўленне. «Гэта вам пацвердзіць любы з нашых стратэгічных партнёраў», — сказаў ён.

Лукашэнка адзначыў, што прыезд прадстаўнікоў аналітычных цэнтраў ЗША прыйшоўся на перыяд перадвыбарчай кампаніі ў Беларусі. «Гэта надзвычай важны этап у жыцці любой дзяржавы і народа, — падкрэсліў ён. — Ведаю, што за некалькі дзён складана скласці для сябе поўнае ўяўленне аб краіне, аб яе народзе, культуры, традыцыях. Таму я спадзяюся, што нашы кантакты будуць працягнутыя, а ваш першы візіт у Беларусі стане не апошнім».

Можа быць, краінам нават варта падумаць аб стварэнні пастаяннага механізма двухбаковага абмену інфармацыяй і супрацоўніцтва, выказаў думку Лукашэнка.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?