У выбарчых камісіях па выбарах прэзідэнта па стане на 13 снежня акрэдытавана 27 тыс. 282 унутраныя назіральнікі, паведамілі ў Цэнтрвыбаркаме.

Пры Цэнтральнай камісіі акрэдытаваныя сем назіральнікаў, у тэрытарыяльных камісіях — 706, ва ўчастковых — 26.569.

Найбольшая колькасць назіральнікаў вылучана грамадскімі аб’яднаннямі — 17.005. Найбольш актыўная ў гэтым плане Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі — 3.923 чалавек, Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі — 3.545 чалавек, РГА «Белая Русь» — 3.480, Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў — 2.984.

Грамадзяне шляхам падачы заяў вылучылі 4.791 назіральніка, працоўныя калектывы — 3.187.

Палітычныя партыі пакуль вылучылі 2.299 назіральнікаў. Найбольшую колькасць назіральнікаў з партый вылучыла Камуністычная партыя Беларусі (795 чалавек) і Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя (471). Беларуская аграрная партыя вылучыла 353 назіральнікі, Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці — 322, Рэспубліканская партыя — 252, Беларуская патрыятычная партыя — 16.

Ад апазіцыйных партый

Аб’яднаная грамадзянская партыя вылучыла 27 чалавек, Партыя БНФ — 22, Беларуская партыя левых «Справядлівы свет» — 17, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) і Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада — па дзевяць, Кансерватыўна-хрысціянскаяпартыя-БНФ — шэсць.

Вылучэнне і акрэдытацыя назіральнікаў працягваюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?