Гісторык Аляксандар Гужалоўскі прааналізаваў лісты беларусаў у ЦК КПБ за 1951 год.

Кажуць, у савецкі час ніадкуль у Маскву не прыходзіла столькі ананімак, як зь Беларусі. Гнеў Андропава выклікала ананімка на старшыню КДБ Беларусі. Калі разабраліся, выявілася, што яе напісаў ягоны намесьнік...

Кніга «...Міласьці Вашай просім», укладзеная і адкамэнтаваная Аляксандрам Гужалоўскім, уяўляе сабою зборнік заяваў, скаргаў і іншых формаў зваротаў грамадзянаў Беларусі да вышэйшых партыйных уладаў на працягу 1951 г. У зборніку – толькі звароты ў ЦК КПБ. Паводле словаў аўтара, гэта дзясятая частка ад усіх зваротаў, а былі ж яшчэ скаргі ў «органы», саветы і непасрэднаму кіраўніцтву.

А.Гужалоўскі ставіў перад сабою мэту – падштурхнуць да рэканструяваньня пакуль малавывучанага штодзённага жыцьця БССР у паваенны час. Апублікаваныя ў кнізе зьвесткі былі сакрэтам для грамадзкасьці да пачатку 90-х.

Разьдзелы прысьвечаныя розным аспэктам жыцьця. Шэраг матэрыялаў зборніку сьведчыць пра існаваньне прытоенай антысэміцкай палітыкі ў паваенным СССР і, як наступства, нарастаньне ў савецкім грамадзтве юдафобскіх настрояў. Татальная калектывізацыя спустошаных вайною вёсак таксама давала нагоду для нараканьняў. Разгледжаныя ў зборніку й праблемы моладзі. Маладым «будаўнікам камунізму», трэба было забыцца на індывідуальнасьць і ўласныя жаданьні. Нялёгка было й жанчынам, якім даставалася цяжкая і некваліфікаваная праца і ў сельскай гаспадарцы, і ў прамысловасьці. Вялікую частку зваротаў складаюць просьбы аб вырашэньні асабістых пытаньняў: працаўладкаваньне, паляпшэньне жыльлёвых умоваў, лячэньне, пэрсанальная пэнсія і г.д.

Другая па значнасьці частка зваротаў – даносы на начальства, калегаў, сяброў і сваякоў. Вінавацілі ў адсутнасьці бальшавіцкай пільнасьці, махлярствах, крадзяжах і амаральных паводзінах.

Тагачасная практыка змушала ўлады рэагаваць на кожную скаргу ды «прымаць меры». Каліскарга мела празьмерна крытычны, ці «шкодніцкі» характар, яе аўтарам (найчасьцей ананімным) пачыналі цікавіцца адпаведныя структуры. Такая практыка, асабліва што да скаргаў на кіраўнікоў, мацавала саму ўладу, даючы магчымасьць «чысьціць шэрагі», трымаючы ўсіх у пастаянным страху.

Кожны ліст суправаджаецца сьціслым вынікам разгляду – калі, вядома, у архівах захаваліся пра гэта зьвесткі.

Кніга выйшла сьціплым накладам, хоць праца над ёй заняла аж два гады. Кніга вартая разумнага чытача, які імкнецца разабрацца, «чаму мы такія».

?

Секретарю ЦК КП(б)Б тов.Патоличеву

Патриотический долг обязывает меня, советского гражданина, сообщить Вам, тов. Секретарь, что в Белорусском Государственном Университете им.Ленина имеется некто С., который, работая начальником спецсектора, учился на стационаре в университете на филологическом факультете, окончил который в 1951 г., после чего рекомендован в аспирантуру. Как известно, С. на всем протяжении учебы путал свою национальную приналежность. В одном случае он показывал себя за белоруса, в другом — за украинца, а на самом деле типичный Абрам, стремящийся всемерно нечестным путём пробраться к вершинам науки и присоединиться к разгромленным безродным космополитам, которые, по моему мнению, попадать в мир учёных не должны. Их нечестность во всем может только вредить трудовому народу. Прошу дать команду выгнать его из стен университета.

Знающий.

НАРБ. Ф. 4. Воп. 65. Спр. 89. Арк. 274.

Мінск

Цынтральнаму комитэту партыі

Чаму гэта у Лепілі Віцібскай вобласці райкомавскім работнікам усе позволітільно і закрытай магазін пры райкомі і с калгасов усе біруць што ім патрэбна. Колі гэтаму вы положыті конец. Ведь уже сталі свіней самых жырных браць. 21 октябра завсельхозодзела райкома прывёз сабе ночью в 10 часов на ЗИСу агромную чі свінью чі кабана с калгаса або с выставцы прямо пудов на 12 (...) Мы просім отобраць гэту народную свінью калгасныі слёзы мы хлеба невідзім а Г. наев толстое брухо з нашіх мазолей. Разбярыце гэта паскарэе а то ен яё зарэжэ і сажрэць (...).

27 октябра 1951 г.

Лепіль

?

«...Міласьці Вашай просім», альбо Адзін год у навейшай гісторыі Беларусі, адлюстраваны ў лістах, заявах, скаргах і іншых формах звароту грамадзян. Зборнік дакумэнтаў / Укл. А. Гужалоўскі – Менск, 2006 – 280 с. Накл. 200 ас.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?