14 снежня прыкладна ў 15 гадзіне неўстаноўлены вадзіцель на вуліцы Карбышава ўчыніў наезд на 11-гадовага хлопчыка, які пераходзіў праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе. У выніку ДТЗ хлопчык атрымаў чэрапна-мазгавую траўму цяжкай ступені і ў коме быў дастаўлены ў бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі.
Адзін з відавочцаў сказаў, што
з машыны (марка невядома), якая збіла пацярпелага, выйшлі жанчына з мужчынам, сабралі асколкі і паехалі, пакінуўшы дзіця ў стане непрытомнасці на праезнай частцы.
Дзяржаўтаінспекцыя пераканаўча просіць усіх, каму штосьці вядома пра гэтае ДТЗ, паведаміць інфармацыю па тэл. 222-08-40, 222-25-13, або па тэл. 102.
0
0
0
0
0
0