Загад рэктара аб адлічэнні падпісаны 28 кастрычніка. Увесь гэты час студэнт не ведаў, што ён ужо не мае права наведваць заняткі.

 Кадр з роліка «Схавай пашпарт бабулі».

Кадр з роліка «Схавай пашпарт бабулі».

У дэканаце нам паведамілі, што студэнт Ануфрыенка не здаў летняй сесіі і другі тэрмін пераздачы скончыўся 15 кастрычніка

Студэнт навучаўся на 5-м курсе на бюджэтным аддзяленні Белдзяржуніверсітэта на факультэце журналістыкі. Ануфрыенка ўсе ранейшыя сесіі здаваў паспяхова, атрымліваў стыпендыю. «Зняцца ў роліку «Схавай пашпарт бабулі» мяне папрасіў сябар, рэжысёр роліка — Яўген Шапчыц, гэта была ягоная дыпломная праца, і я не бачыў нічога дрэннага ў тым, каб дапамагчы яму», — кажа Алег Ануфрыенка.

Былы студэнт мае намер найбліжэйшым часам дамагчыся ад універсітэта адказу, чаму пра адлічэнне яму не паведамілі своечасова, а таксама не выключае, што абскардзіць рашэнне ў судзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?