Датацыі Расіі для Беларусі ў сувязі з пераходам на бязмытныя пастаўкі нафты ў 2011 годзе складуць каля 4 мільярдаў даляраў.

Пра гэта паведаміў статс-сакратар, намеснік міністра фінансаў Расіі Сяргей Шаталаў, выступаючы на падатковай канферэнцыі, перадае Інтэрфакс.

«Са студзеня 2011 года нафта будзе пастаўляцца ў Беларусь бязмытна, наўзамен Беларусь абавязваецца пералічваць экспартнае мыта на нафтапрадукты. Сур’ёзныя датацыі Беларусі з боку Расіі ў 2011 годзе мы ацэньваем у 4 мільярды даляраў».

Паводле Сяргея Шаталава, гэта будзе «тая плата, якую Расія гатова рабіць за тое, каб эканамічная інтэграцыя працягвалася».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?