Сёння ў Мінску ля рэзідэнцыі Лукашэнкі адбыўся маладафронтаўскі пікет пад назваю «Макей, здавай зброю!»

Удзельнікі трымалі плакаты «Макей, здавай зброю!», «Саня, застанься ў Гаазе», «Саня, сыходзь з мірам». Праз нейкі час трое маладафронтаўцаў былі затрыманыя аховай прэзідэнта і дастаўленыя ў гарадскі аддзел міліцыі. У пікетоўцаў канфіскавалі плакаты, выдалілі фотаздымкі з фотаапарата. Гісторыя з інцыдэнтам хутка трапіла ў СМІ і да прадстаўнікоў АБСЕ, і Уладзімера Яроменку, Эдуарда Лобава і Ганну Шаруба вызвалілі праз 40 хвілін пасля затрымання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?