Нацыянальна-культурная аўтаномія «Беларусь» у Рэспубліцы Комі выпусьціла сваю першую кнігу «Сьлед на паўночнай зямлі».

Кніга пад рэдактарствам Мітрафана Курачкіна рыхтавалася да выданьня актывістамі суполкі. У ёй расказваецца пра беларусаў, якія ўнесьлі важкі ўклад у разьвіцьцё эканомікі, адукацыі й культуры Рэспублікі Комі.

Кніга складаецца зь пяці разьдзелаў. У першым апавядаецца пра палітычных рэпрэсаваных і рэабілітаваных беларусаў. У другім вядзецца пра славутых беларусаў, адзначаных высокімі ўзнагародамі, грамадзкіх і палітычных дзеячаў, перадавікоў вытворчасьці. У трэцім разьдзеле пададзеныя кароткія біяграфіі славутых беларусаў, што працавалі ў розны час у Комі. Пры канцы кнігі апавядаецца пра дзейнасьць беларускай нацыянальна-культурнай аўтаноміі, ейную супрацу з урадавымі структурамі, пра беларускі хор рэспублікі.

Кніга выйшла накладам 1000 асобнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?