18.12.2010 / 14:19

17,4% былі змушаныя прагаласаваць датэрмінова за 4 дні 5

Як паведаміў сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік, за чатыры дні датэрміновага галасавання выбарчыя ўчасткі наведалі 17,4% ад агульнай колькасці выбарцаў.

Апазіцыя заклікае не галасаваць датэрмінова, бо вынікі датэрміновага галасавання сфальшаваць найлягчэй.

З розных раёнаў Беларусі надыходзяць сведчанні, што ўлады змушалі галасаваць датэрмінова студэнтаў, навучэнцаў, вайскоўцаў, хворых у шпіталях.

Мікола Бугай

0
Ignat / Адказаць
18.12.2010 / 21:04
Навіна, якая не навіна)Сам быў "студэнтам, вайскоўцам і хворым у шпіталі"."Давялі", і давялося... Але цяпер маю адносна незалежны статус,так што -- ..уй! -- Пайду на "выбары-перавыбары" якраз 19-га!
0
Андрэй Мельнікаў / Адказаць
18.12.2010 / 22:18
А гэта і ёсць "праверка на ўшывасць". Але магчымасць "выправіцца" і пакаяцца ёсць увечары 19. Гэта ня тычыць тых, хто свядома і датэрмінова пайшлі за Лу. Падазраю, што гэткіх была большасць. Іх ня змушалі, яны самі таго прагнулі. Таму загаловак, мяркую, неадпаведны, а можа, нават, і хлуслівы. Спадзяюся, па неахайнасці.
0
klv / Адказаць
18.12.2010 / 23:55
Ці можна лічыць гэтых 17,4% псіхічна ўстойлівымі да маніпулявання? А выбары, як незвычайны эксперемент па сучаснай псіхалогіі ў масштабах цэлай краіны? Цікава было б даведацца меркаванне спецыялістаў.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру