Доўжылася яна сем сутак. Жанчына дамагалася ад улады паляпшэння жыллёвых умоваў для сваёй сям’і. Цяпер у трохпакаёвай кватэры памерам 63 квадратныя мэтры жыве дзевяць чалавек. Яна патрабуе выдзеліць ёй дзве кватэры плошчай 120 квадратных мэтраў.

Натальлі Шкадун гарвыканкам прапанаваў варыянты вырашэння жыллёвай праблемы. Яна выбрала найбольш прыдатныя для сям’і.

«Тых кватэраў я яшчэ ня бачыла. Увосень мне прапаноўвалі іх, аднак тады я не змагла патрапіць у дом, бо не было да яго як прайсці. Здаюць гэты дом у канцы першага квартала 2011 году. Я ж вырашыла спыніць галадоўку, бо зразумела, што з дзяржаўнай сыстэмай змагацца бессэнсоўна. Кожны чыноўнік бароніць другога чыноўніка. Буду выходзіць з галадоўкі. Заўтра пайду назіральніцай на выбарчы ўчастак. Для гэтага патрэбныя сілы».

Галадоўку Натальля Шкадун распачала 9 снежня. Палепшыць жыльлёвыя ўмовы яна намагаецца адзінаццаць гадоў.

Натальля Шкадун мае ордэн Маці й пасведчанне шматдзетнай сям’і. У яе пяцёра дзяцей, чацвёра з іх — непаўналетнія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?