Аварыя здарылася ў Польшчы паблiзу населенага пункту Кжэвiца, што ў Люблiнскiм ваяводзтве, у ноч на 10 лістапада. Мiкрааўтобус, у якiм юнацкая зборная Расеi па вясьлярным слаламе ехала ў Славакію, раптам выскачыў на сустрэчную паласу i сутыкнуўся зь беларускiм грузавiком. За рулём аўтобуса знаходзiўся трэнэр Андрэй Ром. Ён i трое маладых спарцмэнак у веку 11, 11 і 15 гадоў загiнулi на месцы. Яшчэ чацьвёра пасажыраў аўтобуса былі змешчаныя ў шпiталь. Зараз іх жыцьцю нічога не пагражае.

Паводле інафрмацыі «Звязды» й інтэрнэт-крыніцаў.

Кадр з трансьляцыі тэлеканалу «Россия»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0