18.12.2010 / 17:02

WikiLeaks апублікаваў звесткі пра грошы Лукашэнкі 5

Зберажэнні Аляксандра Лукашэнкі ацэньваюцца ў 9 млрд даляраў, паведаміла 17 снежня брытанская газета Guardian.

Зберажэнні Аляксандра Лукашэнкі ацэньваюцца ў 9 млрд даляраў, паведаміла 17 снежня брытанская газета Guardian са спасылкай на інтэрнэт-рэсурс WikiLeaks, які размясціў справаздачу амбасады ЗША ў Мінску ўраду сваёй краіны, датаваны 16 чэрвеня 2006.

У прыватнасці, Guardian публікуе рэзюмэ з дэпешы, засакрэчанай тагачасным амбасадарам ЗША ў Беларусі Джорджам Кролам.

У рэзюмэ паведамляецца, што эканамічны супрацоўнік амбасады атрымаў спіс 50 самых багатых алігархаў Беларусі з ацэнкамі чыстага кошту іх актываў. Кіраўнік беларускай дзяржавы «камфартабельна размясціўся на вяршыні спісу 50 самых багатых алігархаў краіны, паведамляюць амерыканскія дыпламаты», піша Guardian. Выданне паведамляе, што «ў непацверджаным спісе пераважаюць сябры Аляксандра Лукашэнкі».

У справаздачы амбасады ЗША таксама гаворыцца, што пошук у інтэрнэце дазволіў дыпламатам знайсці больш раннюю версію спісу, амаль ідэнтычную той, якая апынулася ў іх распараджэнні. Пры гэтым супрацоўнік амбасады не змог пацвердзіць крыніцы ці дакладнасць інфармацыі з спісаў, аднак ацаніў яе як «вельмі надзейную». Пералічаныя ў спісе людзі «мелі магчымасць узбагачацца, і дадзеныя паказваюць, што многія так і паступалі», гаворыцца ў дэпешы.

Публікацыю ў Guardian пракаментаваў кіраўнік прэс-службы кіраўніка Беларусі Павел Лёгкі. «Па-першае, гэта поўнае трызненне, — заявіў ён. — І вельмі паказальна, што не раскрываюцца крыніцы інфармацыі. Тое, што ніякіх крыніц не існуе ў прынцыпе, — гэта відавочна».

«Па-другое, — нагадаў кіраўнік прэс-службы, — у свой час Аляксандр Лукашэнка прапанаваў тагачаснаму прэзідэнту ЗША Джорджу Бушу знайсці яго капіталы і забраць іх сабе. Бушу нават было накіравана адпаведнае пісьмо. Па-трэцяе, хачу спытаць: якім чынам у Беларусі можна выкрасці такія каласальныя грошы?»

«Так што дэпешу амерыканскага дыпламата, калі яна сапраўды існавала, — глупства сапраўды фантастычнага размаху», — лічыць Павал Лёгкі.

Магчыма, амерыканскія дыпламаты грунтаваліся на спісе самых багатых людзей Беларусі, які ў той час быў распаўсюджаны ў інтэрнэце.

0
где деньги / Адказаць
18.12.2010 / 17:26
«Па-другое, — нагадаў кіраўнік прэс-службы, — у свой час Аляксандр Лукашэнка прапанаваў тагачаснаму прэзідэнту ЗША Джорджу Бушу знайсці яго капіталы і забраць іх сабе. Бушу нават было накіравана адпаведнае пісьмо. Па-трэцяе, хачу спытаць: якім чынам у Беларусі можна выкрасці такія каласальныя грошы? " «Так што дэпешу амерыканскага дыпламата, калі яна сапраўды існавала, — глупства сапраўды фантастычнага размаху», — лічыць Павал Лёгкі. ========================= А грошы скорее всего спрятаны в Иране, Ливии и Венесуэле, не зря ж они туда всё время матаются... часть припрятана на месте. Поэтому это довольно таки лукавое предложение Бушу. Правда после того, как нависла угроза военной операции США против Ирана имели место кое-какие телодвижения... Сначала в Иране, после в Швейцарии...найдутся денежки, рано ли поздно найдутся, гражданин Лёгкий...
0
где деньги... найдём все ваши деньги / Адказаць
18.12.2010 / 17:42
Вот был бы Лукашенко нищ и гол, как сокол, он бы за свою власть так не хватался, вместе со своими соподельниками. А так уж очень много есть что терять. Один часы на руке стоят столько сколько простой человек всю корячится на производстве. Не исключено кстати, что часть денег хранится в России. Уж что-то больно они его "подвесили" быстро...
0
Зважай! / Адказаць
18.12.2010 / 19:37
Жабрак без кватэры і машыны мае толькі кніжку з вершамі Быкава, залаты пісталецік і толькі 9 мільярдаў. Далярамі. Пакіраваў няблага! Будушчае, піша, ў нашых руках?
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру