19.12.2010 / 12:36

Спіс затрыманых юнакоў і дзяўчат стан на 17.52, абнаўляецца 2

Большасць адпускаюць пасля кароткіх прафілактычных гутарак.

Актывісты Маладога Фронту ідуць у першых шэрагах дэманстрацый. Photo.bymedia.net

Большасць адпускаюць пасля кароткіх прафілактычных гутарак.

Віталь Каратыш (Лунінец) — выехаў у Мінск, але па дарозе знік. Сувязь з ім адсутнічае.

Яўген Іванюк (давераная асоба Аляксея Міхалевіча) — заблакаваны ў мінскай кватэры сваёй сястры.

Іван Стасюк (штаб Уладзіміра Някляева) — заблакаваны разам з Іванюком.

Аляксандра Літвінчук (назіральнік участка №52 Фрунзенскага раёна Мінска) — заблакавана разам з Іванюком.

Аксана Мацеюк (Мінск) — заблакавана разам з Іванюком.

Марыя Чарлінінская (Мінск) — ззаблакавана разам з Іванюком.

Лазарэнка Валянцін, Коўтун Аляксей (Брэст) — знятыя з цягніка Брэст-Мінск, знаходзяцца ў Бярозаўскім РАУС.

Сяргей Шахноўскі (Наваполацк) — выпушчаны праз гадзіну.

Мікола Чабатароў (Наваполацк) — знаходзіцца ў пастарунку.

Багуслаў Мацук (Мёры) — затрыманы разам з чатырма сябрамі пра выездзе з горада.

Павал Батуеў (Салігорск) — заблакаваны супрацоўнікамі ў цывільным у кватэры Батуева.

Іван Шыла (Салігорск) — заблакаваны супрацоўнікамі ў цывільным у кватэры Батуева.

Зміцер Дашкевіч (лідар Маладога Фронту) — імаверна, перабывае ў Фрунзенскім РУУСе Мінска.

Юльян Місюкевіч (МФ) — выпушчаны пасля праверкі пашпартных звестак.

Зміцер Ясевіч (МФ) — выпушчаны за паўгадзіны.

Дзмітрый Іваноў (журналіст, Расія) — выпушчаны.

Максім Пятровіч (журналіст, Расія) — выпушчаны.

Кастусь Жукоўскі — выпусцілі праз гадзіну.

Вераніка Велігор (Горадня) — выпушчаная праз паўгадзіны.

Максім Чарняк (Бабруйск) — папярэджаны аб адказнасці за ўдзел у мітынгу.

Іван Бедка (Слонім) — папярэджаны аб адказнасці за ўдзел у мітынгу.

Юры Клімовіч (Гомель, давераная асоба Рымашэўскага) — складзены пратакол аб дробным хуліганстве, знаходзіцца ў следчым ізалятары, суд прызначаны на 20 снежня (нецэнзурная лаянка?).

Юрый Захаранка (Гомель) — затрыманы 19 снежня раніцай.

Міхал Пашкевіч (Менск, давераная асоба Някляева) — тэлефон недаступны ад раніцы, мусіў ехаць на таксі на планёрку і знік.

Мікола Парчынскі (Наваполацк) — затрыманы 19 снежня на вакзале.

Шукалі на кватэрах:

Таццяну Шапуцьку (МФ),

Анатоля Міхнаўца (БХД),

Паліну Дзякаву (ЕўраБеларусь), патрабавалі падпісаць пракурорскае папярэджанне,

Змітра Хведарука (МФ),

Міколу Дземідзенку (МФ),

Кацярыны Людвіг (МФ),

Аляксандра Сергіенкі (ГП),

Ігара Сімбірова (ГП),

Уладзіміра Кумца (ГП),

Вячаслава Сіўчыка.

Ранейшыя затрыманні:

Алесь Пушкін (Крупкі), 9 снежня — 13 ночаў арышту

Кірыла Семянчук (Гародня), 18 снежня — 6 ночаў арышту

0
Nasta / Адказаць
19.12.2010 / 15:47
Гэты пост ЖЖ выдаліў, тая ж інфармацыя аднаўляецца тут: http://spring96.org/be/news/39716
0
Ганна / Адказаць
19.12.2010 / 16:44
У нас што, ідзе вайна? Супраць каго вядзецца вайна? Супраць бязбройнага народа? Ці можа ідзе ваенны захоп улады? Фіксуйце усе гэтыя з’явы і выстаўляйце ў інтарнэт. Прымяненне ваенных ( а міліцыя, Амон, КДБ, армія – гэта ўсё ваенныя) азначае ваенны пераварот. Ўсё гэта павінна легчы як факты ў Міжнародным судзе. Народ хоча іншую уладу і гэта яго права. І не Лукашэнку з яго клікай вызначаць жаданне народа. Усе людзі дзеяздольныя. Народ патрабуе сыходу Лукашэнкі з паста.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру