Чатыры гады таму актуальнай была праблема, што спяваць. Маю адну прапанову.

Песня «Муры» мае фантастычную гісторыю. Упершыню ўзнікла ў 1968 годзе па-каталанску (аўтар — Луіс Льяк) на хвалі змагання з дыктатурай Франка. Праз дзесяць гадоў сваю геніяльную польскую версію — ужо з назвай «Муры» — зрабіў Яцэк Качмарскі, і песня стала адным з галоўных хітоў «Салідарнасці».

(Дарэчы, ну і дзе цяпер тыя Франка зь Ярузэльскім? А песні жывуць!)

Беларуская версія ў выкананні Змітра Вайцюшкевіча.

МУРЫ

Ён быў натхнёны і малады,
Іх незлічона было.
Ён на плошчы вёў гарады
З песняй, што блізка святло.
І запальвалі свечкі яму,
Плыў па-над плошчаю дым.
Ён спяваў: зруйнуем турму!
Яны спявалі за ім:

Разбуры турмы муры!
Прагнеш свабоды-то бяры!
Мур хутка рухне, рухне, рухне —
І пахавае свет стары!

Ведалі словы на памяць — і спеў
Неслі па вуліцах так,
Што кроў кіпела і гнеў кіпеў,
І сэрцы стукалі ў такт.
Білі ў сто тысяч далоняў — і рытм
Ворагаў біў напавал.
Ішлі на муры ва ўсім свеце старым…
А ён усё граў і спяваў.

Разбуры турмы муры!
Прагнеш свабоды-то бяры!
Мур хутка рухне, рухне, рухне —
І пахавае свет стары!

Так паўстаў шматтысячны рух,
Воінаў цэлая раць,
Можна помнікі зносіць і брук
На камяні разбіраць.
Кожны адчуў — прыйшоў яго час
Сілы аддаць барацьбе:
Хто не з намі — той супраць нас!..
Спявак быў сам па сабе.

Глядзеў, як шчыльныя рады
З ягонай песняю ідуць,
А песня глухне, глухне, глухне…
А муры растуць, растуць…

Польскі арыгінал у выкананні Яцка Качмарскага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?