Невядомыя выбілі шкло на ўваходных дзвярах Дома ўрада. Неўзабаве глядзіце відэа на сайце.

Большасць заклікае не паддавацца на правакацыі, людзі размяркоўваюцца ля помніка Леніну.

Андрэй Дзмітрыеў заклікаў дабівацца новых выбараў.

Столькі дэманстрантаў плошча Незалежнасці не бачыла ад 1991 года.

Людзі з розных канцоў сцягваюцца да Дома Урада, сярод іх пераважае моладзь.

Станцыя метро «Кастрычніцкая» не працуе на ўваход і на выхад, станцыя метро «Плошча Леніна» пакуль працуе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0