20.12.2010 / 05:35

Правакатары каля Дома ўрада + разгон плошчы Незалежнасці + збіццё Някляева + поўная падборка відэа пратэстаў 15

Падборка відэа пратэстаў у сталіцы.

Відэа спробы штурму Дома ўрада, а таксама разгон спецназам мітынгу на плошчы Незалежнасці:

Прапануем вашай увазе поўную падборку відэа падзей гэтага, поўнага драматычных падзеяў, вечара:

Яшчэ днём Уладзімір Някляеў, фактычна, адмовіўся удзельнічаць у галасаванні, напісаўшы на сваім бюлетэні: «Новыя выбары без Лукашэнкі»:

Увечары. яшчэ да пачатку Плошчы, Уладзімір Някляеў быў збіты да непрытомнасці людзьмі ў чорным. Пацярпелі таксама людзі з яго каманды і журналісты. Імаверна, мэтай нападу быў захоп гукаўзмацняльнай апаратуры, каб дэзарганізаваць пратэсты:

Дзясяткі тысячаў людзей, якія сабраліся ў раёне Кастрычніцкай плошчы, рушылі маршам па праспекце Незалежнасці. На шляху нехта вывесіў на будынку КДБ бел-чырвона-белы сцяг пад апладысменты мітынгоўцаў. На плошчы Незалежнасці распачаўся мітынг:

Некалькі чалавек, магчыма, правакатараў паспрабавалі разбіць шыбы на першым паверсе Дома ўрада. Неўзабаве пасля гэтага пачалося супрацьстаянне мітынгоўцаў са спецназам, а пасля — жорсткі разгон:

Людзі ў штацкім валілі безабаронных людзей на зямлю і дабівалі іх нагамі:

Відэа: Таццяна Гаўрыльчык, Алесь Пілецкі

0
Пятрок / Адказаць
20.12.2010 / 06:01
Паважаная рэдакцыя! Загаловак "Штурм Дома ўрада + разгон мітынгу..." уводзіць чытачоў у зман - насамрэч, пачалі біць шыбіны ля ўвахода ў Дом Ураду некалькі відавочна правакатараў. Аніякага "штурму" не было і блізка.
0
Пятрок / Адказаць
20.12.2010 / 06:25
У дадатак да маёй заўвагі: Віталь Рымашэўскі: "Правакатары стварылі карцінку для БТ. калі людзі падыйшлі да дому ўраду, каля яго ўжо былі нейкія асобы, як аказалася правакатары. правакатары пачалі ламіцца ў будынак, біць шкло. мы паспрабавалі іх спыніць, але ж было позна. адразу на нас вылецеў спецназ і пачаў збіваць усіх. паспрабавалі дамовіцца з праваахоўнікамі, але ж бессэнсоўна." http://rymaseuski.livejournal.com/12559.html (19 сьнежня, 21:52)
0
аЛЕСЬ кНЫР / Адказаць
20.12.2010 / 06:33
З-за 5-ці адмарозкаў абвінавацяць апазіцыю ў "Попытке госпереворота". Някляева недарма збілі загадзя (нават участкі шчэ не паспелі закрыцца) толькі ягоныя дружыннікі і спрабавалі неяк утрымаць сітуацыю ў мірным рэчышчы. Якія разгубленыя твары былі ў Саннікава й Статкевіча на парозе Дома Урада!!! Плану ў іх дакладна не было і зноў палітыкі пралічыліся ў сваім народдзе. Выйшла значна больш чым яны самі чакалі. Цярэшчанка своечасова змыўся, але ён сумленна паступіў - на Плошчу не клікаў і нават адгаворваў да яго прытэнзій няма, а вось "Поляк" Раманчук - ПОСКУДЗЬ! ДЗЕ ТЫ, ЯРАСЛАЎ? НЕ ХАВАЙСЯ!
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру