20.12.2010 / 22:11

Звольнены Дарафееў? + відэа, як ён падлавіў Ярмошыну 134

Вядучы ў эфіры АНТ задаваў нязручныя пытанні Ярмошынай.

«Не валодаю ніякай інфармацыяй», кажа ён.

Сяргей Дарафееў

Паводле інфармацыі «Нашай Нівы», у хісткім становішчы аказаўся папулярны вядоўца АНТ Сяргей Дарафееў. Яму не даруюць шэрагу пытанняў да Лідзіі Ярмошынай у часе ток-шоў «Выбар», прысвечаным вынікам прэзідэнцкіх выбараў.

Дарафееў паводзіў сябе смела і задаваў Ярмошынай непрыемныя пытанні. Падчас перадачы ён атрымаў нейкую каманду ад рэжысёра ў навушнік, пачырванеў, але не спыніўся і працягнуў свае пытанні.

Ён спытаў у Ярмошынай, ці бачыла яна ролік, у якім у тэхнікуме куратарка адной з груп патрабуе ад вучняў з’явіцца на датэрміновае галасаванне і ці з’яўляецца такая сітуацыя парушэннем заканадаўства. «Так, гэта парушэнне», — адказала Ярмошына. «Дык значыцца, выбары прайшлі з парушэннямі?» — падлавіў яе Дарафееў. У выніку Лідзія Ярмошына пакінула студыю, заявіўшы, што ёй няма часу з ім ліберальнічаць, пакуль у ЦВК заблакаваныя жанчыны.

Апроч таго, вядучы абараняў журналістку Святлану Калінкіну ад нападак з боку палітыка Сяргея Гайдукевіча.

Перадача выклікала асабістае незадавальненне Аляксандра Лукашэнкі, які падчас прэс-канферэнцыі назваў Дарафеева «хлопчыкам-журналістам, якога трэба паставіць на месца».

Мы звярнуліся па каментар да самога Сяргея, але ён растлумачыў, што ён пакуль што не валодае ніякай інфармацыяй і не гатовы каментаваць сітуацыю.

Сяргей Дарафееў — адзін з самых яркіх прадстаўнікоў новага пакалення беларускай тэлевядучых. Ён нарадзіўся ў 1980 годзе ў Мінску, закончыў БНТУ, а журналісцкую адукацыю атрымліваў за мяжой, выйграўшы грант Дзярждэпартамента ЗША. Стаў вядучым ток-шоу «Выбар» пасля ад’езду ў Маскву Ягора Хрусталёва. Па меркаванні экспертаў і гледачоў, праграма ад гэтага толькі выйграла — у ёй сталі з’яўляцца сур’ёзныя тэмы для дыскусій.

Дарафеева адрознівае востры, але паважлівы стыль размовы з гасцямі.

Віталь Несцераў

0
Андрэй Мельнікаў / Адказаць
20.12.2010 / 21:05
А хтось казаў - няма чаго глядзець на дзяржТВ. Былі ж годныя людзі. З Богам, Сяргей! Мяркую, Вашая самаахвярнасць абудзіла тых, каго маглі абудзіць Вашыя словы.
0
Leo / Адказаць
20.12.2010 / 21:06
Единственный журналист и ведущий, которого я в какой-то мере уважал, т.к. старался быть профессионалом и держать независимую позицию во время ток-шоу, часто ставя в неудобное положение чиновников. Думаю, он не пропадёт, а скорее всего уедет из РБ в ту же Украину, где его с радостью примут. А его место займёт какой-нибудь специалист по ануслизингу типа "как-есть" :(
0
Алег / Адказаць
20.12.2010 / 21:06
Сярожа,пэўна,локці кусае...ээх,прыгожы вядоўца!;)
Паказаць усе каментары/ 134 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру