«Мы асуджаем арышты кандыдатаў апазіцыі, журналістаў і актывістаў НДА, — гаворыцца ў заяве МЗС Францыі, размешчаным 20 сьнежня на сайце знешнепалітычнага ведамства. — Мы заклікаем беларускія ўлады неадкладна вызваліць усіх гэтых асоб і не ўжываць сілу».

Францыя лічыць важным, каб Беларусь «выконвала еўрапейскія дэмакратычныя стандарты, чаго ў цяперашні час не адбываецца, пра што сведчыць стаўленне да апазіцыі падчас выбарчай кампаніі, а таксама арышты, што пачаліся ўчора ўвечары».

МЗС Францыі адзначае, што, паводле афіцыйных дадзеных, пераканаўчую перамогу на выбарах атрымаў Аляксандр Лукашэнка, аднак будзе чакаць справаздачы місіі назіральнікаў АБСЕ.

Як ужо паведамлялася, назіральнікі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) і Парламенцкай асамблеі (ПА) АБСЕ прыйшлі да высновы, што выбары ў Беларусі па-ранейшаму не адпавядаюць стандартам арганізацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?