Славакія лічыць палітычна матываваным затрыманне апазіцыйных кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў заяве МЗС краіны, апублікаваным 20 снежня.

Міністэрства замежных спраў выказвае шкадаванне, што, нягледзячы на некаторы прагрэс, дасягнуты ў перадвыбарчы перыяд, у ходзе выбараў адбыліся "сур'ёзныя парушэнні міжнародных стандартаў". "Яны былі зафіксаваныя перш за ўсё пры падліку галасоў, - гаворыцца ў дакуменце. - Нягледзячы на абяцаньне, беларускае кіраўніцтва не змагло забяспечыць празрысты і справядлівы працэс галасавання. Беларусь павінна прыкладаць далейшыя намаганні для гарманізацыі выбарчага заканадаўства і практыкі са стандартамі АБСЭ".

МЗС Славакіі асуджае "ужыванне гвалту ў дачыненні да грамадзян Беларусі, якія выказалі нязгоду з маніпуляцыямі вынікаў выбараў на вуліцах Мінска па заканчэнні галасавання". Знешнепалітычнае ведамства краіны выказвае "асаблівую заклапочанасць" у сувязі з фактамі "грубага гвалту" і "палітычна матываванага затрымання апазіцыйных кандыдатаў у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Някляева, Андрэя Саньнікава, Віталя Рымашэўскага, Мікалая Статкевіча і Рыгора Кастусёва". Славацкая МЗС патрабуе неадкладнага вызвалення затрыманых і расследавання выпадкаў гвалту ў дачыненні да ўдзельнікаў акцыі пратэсту і журналістаў.

"Славацкая Рэспубліка падтрымлівае ўсебаковае развіццё супрацоўніцтва ЕС з Беларуссю, неабходным умовай якога з'яўляецца павага дэмакратыі, правоў чалавека і вяршэнства закона", - падкрэсліваецца ў заяве.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?