21.12.2010 / 15:02

Мілінкевіч заклікаў сабрацца ля Акрэсціна а 18.00 у знак салідарнасці абноўлена 39

Вязні Акрэсціна могуць пачуць «Жыве Беларусь!».

Вязні Акрэсціна могуць пачуць «Жыве Беларусь!».

Аляксандр Мілінкевіч, Рыгор Кастусёў, Аляксей Янукевіч, Леў Марголін і Вячаслаў Сіўчык далі сёння супольную прэс-канферэнцыю. У часе яе старшыня Руху за Свабоду заклікаў менчукоў прыехаць сёння а 18-й на Акрэсціна. Ён сказаў, што гэта зварот не толькі да палітыкаў, а да ўсіх грамадзянаў Беларусі, якія мусяць гэтым паказаць сваю падтрымку кандыдатам у прэзідэнты і ўдзельнікам акцыі 19 снежня, якія знаходзяцца за кратамі.

Паводле Мілінкевіча, такім чынам можна спыніць раскручванне ўладамі махавіка распраў.

Раней сабрацца на Акрэсціна заклікала група грамадскіх дзеячоў, музыкаў, пісьменнікаў, якія не назвалі сваіх імёнаў. Людзі збяруцца а 18-й гадзіне на Акрэсціна, пацвердзіў «Нашай Ніве» Франак Вячорка.

Са словаў Аляксандра Лукашэнкі, усяго было затрымана 639 асобаў. Міліцыя статыстыкі не давала.

20 і 21 снежня мінскія суды канвеерам разглядалі справы затрыманых. У большасці выпадкаў гэта адбывалася ў закрытым рэжыме.

МБ

0
Іван / Адказаць
21.12.2010 / 10:16
Постараюсь быть!
0
Анатоль Сідарэвіч / Адказаць
21.12.2010 / 10:16
Учора маці аднаго вязня сказала мне, што, са слоў афіцэра міліцыі, які займаўся транспартаваннем схопленых, затрымана больш за 900 чалавек.
0
Denn / Адказаць
21.12.2010 / 11:09
Салідарнасьць - найважнейшая праява братэрскай падтрымкі, якую, ў гэтую хвіліну, чакаюць ад нас нашыя ўвязненыя паплечнікі.
Паказаць усе каментары/ 39 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру