Маці Ірыны Халіп распавяла, што была разам з унукам і мужам у кватэры дачкі, калі пачула, як нехта ключом спрабуе адкрыць дзьверы. Калі яна спытала хто там, ёй адказалі, што гэта міліцыя і запатрабавалі адчыніць. Як толькі гэтыя людзі ўвайшлі ў кватэру, яны прайшліся па ўсіх пакоях. На пытаньне, адкуль у іх ключ ад кватэры, не адказалі.

Паводле інструкцыі, у затрыманых забіраюць з кішэняў усе рэчы, у тым ліку, ключы, грошы, квіткі – на захаваньне. Таму застаецца нявысьветленым пытаньне: як у міліцыянтаў аказаліся ключы ад чужой кватэры, і на якой падставе яны туды спрабавалі ўвайсьці без панятых і адпаведнага дазволу.

Адзін зь лідэраў "Маладога фонту" Мікола Дземідзенка прыйшоў дахаты і ўбачыў, што дома беспарадак, і рэчы ляжаць ня так, як былі складзеныя ім самім.

Ператрус у кватэры ў адсутнасьці гаспадара без выкананьня адпаведных працэдур, лічыцца грубым парушэньнем заканадаўства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?