21.12.2010 / 10:42

Частку вязняў другія суткі трымаюць без ежы і пітва, у аўтазаках 29

Пра гэта «Нашай Ніве» паведаміў затрыманы Алесь Мілінец.

Фота Reuters зроблена 20 снежня каля турмы на Акрэсціна. Затрыманых вязуць на суд у аўтобусе.

«Нас адмаўляюцца браць на Акрэсціна, — паведаміў „Нашай Ніве“ арыштаваны падчас Плошчы Алесь Мілінец. — Другія суткі сядзім у аўтазаку. Нас тут 31 чалавек. Кажуць, паперы належным чынам не аформленыя».

Самае прыкрае, што вязні ўжо другія суткі знаходзяцца без усялякай ежы і вады. Пакуль яны дакладна не ведаюць, дзе будуць адбываць пакаранне.

Першы раз Мілінец выйшаў на сувязь з «Нашай Нівай» каля 0.40 панядзелка, апошні раз — а 9.15 аўторка.

20 снежня суд Партызанскага раёна прысудзіў Алесю Мілінцу 12 сутак арышту.

У адным аўтазаку з ім знаходзяцца Леў Міхееў, Сяргей Варфаламееў, Сяргей Шышко, Вячаслаў і Віталь Мурашкевічы, Руслан Ігнатовіч, Сяргей Макашын. Імёны астатніх ён не назваў.

Аляксандр Лукашэнка назваў лічбу 639 затрыманых. Міліцыя статыстыкі не давала. Турма на Акрэсціна няздольна прыняць столькі вязняў.

ЗП

0
Анатоль Сідарэвіч / Адказаць
21.12.2010 / 10:54
Учора маці аднаго вязня паведаміла: афіцэр міліцыі, які займаўся перавозкамі схопленых, сказаў ёй, што ўсяго ўзята пад варту больш за 900 чалавек.
0
nickname / Адказаць
21.12.2010 / 11:02
Кашмар!!!!! Застаецца толькі падтрымліваць вязняў у знак салідарнасці. Ваенная дыктатура і застаецца ваеннай дыктатурай яшчэ на 5 год. па-мойму, набліжаецца становішча грамадзянскай вайны - інакш сказаць нельга.
0
Менчук / Адказаць
21.12.2010 / 11:03
Система террора захлебнулась нашими детьми.
Паказаць усе каментары/ 29 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру