Як паведаміла «Нашай Ніве» Мілана Міхалевіч, 21 снежня ўранку ёй патэлефанавалі з КДБ і паведамілі, што яе муж знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ. Яго яшчэ называюць «амерыканкай» — гэтая турма была збудавана ў першай палове ХХ ст. паводле амерыканскага праекта.

Акрамя Міхалевіча, у зняволенні застаюцца яшчэ чатыры кандыдаты ў прэзідэнты: Саннікаў, Някляеў, Статкевіч, Рымашэўскі і дзясяткі іх давераных асобаў, а таксама жонка Саннікава.

З КДБ Мілану Міхалевіч папрасілі патэлефанаваць як мага хутчэй, як толькі яна знойдзе адваката. Як яна зразумела, Алесь Міхалевіч адмаўляецца размаўляць з супрацоўнікамі КДБ без адваката.

Сачыце за развіццём падзей на NN.By.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?