Як паведамляе газета «Прессбол», Дзмітрый Верхаўцоў вяртаецца з Англіі дадому ні з чым.

Цягам тыднёвых агледзінаў у «Эвертане» абаронца наваполацкага «Нафтана» і зборнай Беларусі прыняў удзел у чатырох трэніроўках з асноўным складам і спарынгу з адным з аматарскіх клубаў, выйграным з лікам 5:1.

Як паведаміў агент футбаліста Валерый Ісаеў, трэнер «Эвертана» Дэйвід Моес сказаў, што Дзмітрый зрабіў добрае ўражанне, але яны будуць шукаць на месца цэнтральнага абаронцы больш вопытнага гульца і да таго ж не легіянера.

Роўна год таму Верхаўцоў безвынікова ездзіў у шатландскі «Сэлтык».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0