Спікер Дзярждумы Барыс Грызлоў паабяцаў павіншаваць Аляксандра Лукашэнку, які, паводле папярэдніх дадзеных, перамог на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі, пасля апублікавання афіцыйных дадзеных беларускага Цэнтрвыбаркама.

«Безумоўна, віншаванне будзе накіравана, нават няма сумневаў», — сказаў Грызлоў на пасяджэнні Дзярждумы ў аўторак у адказ на прапанову сябра фракцыі КПРФ Уладзіміра Уласа накіраваць такое віншаванне, піша газета.ру

Прэзідэнт Мядзведзеў таксама пакуль віншавання Лукашэнку не накіроўваў, а 20 снежня на сумеснай прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам Латвіі Валдзісам Затлерсам заявіў, што выбары ў Беларусі ўнутраная справа Беларусі.

Як заявіў Лукашэнка ў інтэрв’ю «Еўраньюс» яго павіншавалі з перамогай на выбарах прэзідэнты Казахстана Нурсултан Назарбаеў і Венесэулы Уга Чавес і шэраг іншых сяброў беларускага народу, у тым ліку Міхаіл Саакашвілі

Праўда, на афіцыйным сайце прэзідэнта Казахстана (прынамсі, на рускай версіі) інфармацыі пра віншаванне Назарбаевым Лукашэнкі няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?