З мэтай прывядзення надпiсаў на банкнотах Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь намiналам 50 рублёў i 50 000 рублёў узору 2000 года ў адпаведнасць з новымi дзейнымi Правiламi беларускай арфаграфii i пунктуацыi 29 снежня 2010 г. уводзяцца ў абарачэнне

банкноты Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь намiналам 50 рублёў i 50000 рублёў узору 2000 года мадыфiкацыi 2010 года.

Вiдарыс пярэдняга i адваротнага бакоў, каляровая гама i памер новых мадыфiкаваных банкнотаў засталiся такiм ж, як i ў банкнотаў адпаведнага намiналу ўзору 2000 года.

Банкноты намiналам 50 рублёў i 50000 рублёў мадыфiкацыi 2010 года маюць наступныя адрозненнi.

Банкнот намiналам 50 рублёў:

• у масе паперы банкнота адсутнiчае ахоўная нiтка;

• лiтарнае абазначэнне намiналу, размешчанага на пярэднiм i адваротным баках банкнота, надрукавана па новых Правiлах беларускай арфаграфii i пунктуацыi: ПЯЦЬДЗЯСЯТ замест ПЯЦЬДЗЕСЯТ.

Банкнот намiналам 50000 рублёў:

• замест палiмернай празрыстай нiткi з тэкстам «НБРБ» у паперу ўведзена металiзаваная шырынёй 2 мiлiметры ахоўная нiтка, што нырае, з участкамi, якiя выходзяць на паверхню банкнота ў выглядзе блiскучых прамавугольнiкаў, што ўтвараюць пункцiрную лiнiю. Пры разгляданнi банкнота на прасвет ахоўная нiтка выглядае скразной цёмнай лiнiяй;

• лiтарнае абазначэнне намiналу, размешчанага на пярэднiм i адваротным баках банкнота, надрукавана па новых Правiлах беларускай арфаграфii i пунктуацыi: ПЯЦЬДЗЯСЯТ замест ПЯЦЬДЗЕСЯТ.

Мадыфiкаваныя банкноты, што ўводзяцца ў абарачэнне, з’яўляюцца законным плацежным сродкам Рэспублiкi Беларусь, абавязковым да прыёму па намiнальным кошце пры ўсiх вiдах плацяжоў без усялякiх абмежаванняў.

Банкноты Нацыянальнага банка ўзору 2000 года намiналам 50 рублёў i 50000 рублёў поруч з мадыфiкаванымi банкнотамi застаюцца ў абарачэннi на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?