Беларускі форвард «Таронта Мэйпл Ліўз» Міхаіл Грабоўскі закінуў сёння ноччу 12-ю шайбу ў сезоне 2010/2011 НХЛ і працягвае лідзіраваць у неафіцыйным заліку беларускага дэсанта ў наймацнейшай хакейнай лізе свету.

 daylife.com

daylife.com

Праўда, яго «Таронта» прайграў на сваёй пляцоўцы «Атланце» — 3:6 ((0:2, 1:1, 2:3).

Грабоўскі забіў гол на 53-й хвіліне, зрабіўшы лік 2:5, а праз хвіліну асіставаў ўзяццю варот Кулёміным (3:5), аднак зраўняць лік і хаця б скараціць яго да мінімуму камандзе не ўдалося.

Цяпер на рахунку Міхаіла 25 бамбардірскіх балаў (12+13) у 33 матчах.

Яго «Таронта» з 28 баламі працягвае займаць апошняе месца ў Паўночна-ўсходнім дывіёне і 13-е ва Усходняй канферэнцыі (горай выступаюць толькі «Айлендэрс» і «Нью-Джэрсі» — 20 і 18 балаў) і ад плей-оф «кляновых лістоў» аддзяляюць 10 балаў.

У Андрэя Касціцына («Манрэаль») на рахунку 21 асістэнцкі бал (9+12), у яго брата Сяргея Касціцына («Нэшвіл») — 13 балаў (5+8), у абаронцы Руслана Салея («Дэтройт»)- 5 (0+5)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?