21.12.2010 / 12:50

Партыі, якія правакавалі беспарадкі, могуць быць ліквідаваныя 11

Заявіў міністр юстыцыі Віктар Галаванаў.

Мінюст Беларусі не выключае забароны партый, якія правакавалі беспарадкі ў Менску 19 сьнежня.

«Калі партыя ці грамадскае аб’яднанне прымалі рашэнне аб удзеле ў масавых беспарадках, то мы будзем ставіць пытанне аб іх ліквідацыі, — сказаў міністр юстыцыі Віктар Галаванаў.- Мы будзем разбірацца з улікам інфармацыі праваахоўных органаў».

У Беларусі зарэгістраваныя 15 палітычных партый.

Некаторыя кандыдаты ў прэзідэнты Беларусі, якія ўдзельнічалі ў масавых акцыях пратэсту пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня, вылучаліся партыямі.

0
Анатоль Сідарэвіч / Адказаць
21.12.2010 / 13:06
Партыі не вылучаюць кандыдатаў - гэта робяць 100 тыс. грамадзян. Партыі могуць толькі падтрымліваць таго ці іншага прэтэндэнта. Нават збіраць подпісы не маюць права - яно належыць ініцыятыўным групам. Мінюст не знойдзе ніводнай пастановы кіруючых органаў ніводнай партыі пра ўдзел у акцыі 19 снежня, бо зазвычай партыі такіх пастаноў у сваіх пратколах не фіксуюць. Ды я ўпэўнены, што ніводная партыя фактычна такіх пастаноў не прымала.
0
Дзед Мароз / Адказаць
21.12.2010 / 13:31
Ай ай ай! Напалохалі! "Парціі ліквідзіруют"! Клоуны, а хто ж будзе ўдзельнічаць у вашых выбарчых балаганчыках? Праз 2 гады ж парламентскія выбары! І яшчэ. Нам гэтыя партыі нафік не патрэбныя. Яны безсэнсоўныя пры дыктатуры. А людзі - застануцца. Людзей - не забароніш!
0
случайный прохожий / Адказаць
21.12.2010 / 13:34
"Мінюст не знойдзе ніводнай пастановы кіруючых органаў ніводнай партыі пра ўдзел у акцыі 19 снежня, бо зазвычай партыі такіх пастаноў у сваіх пратколах не фіксуюць. Ды я ўпэўнены, што ніводная партыя фактычна такіх пастаноў не прымала." За 60 с копейками лет после Второй мировой не найдено ни одного (!) документа, в котором фюрер и нацисты приказывали устроить холокост. По Вашей логике, НСДАП ни в чем не виновата?
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру