У дадзены момант ля мінскага спецпрыёмніка-размеркавальніка на Акрэсціна стаіць каля трыццаці чалавек — сваякоў затрыманых 19 снежня, паведамілі «НН». Пакуль невядома, ці будуць прымаць перадачы. Сваякам раздалі пэўную колькасць бланкаў. Супрацоўніца спецпрыёмніка забараняе журналістам яе фатаграфаваць, пагражаючы, што іначай зусім не пачне прымаць перадачы. Сваякоў затрыманых падыходзіць болей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?