«Міжнародная амністыя» патрабуе ад Мінска расследаваць заявы аб празмерным ужыванні сілы пры разгоне акцыі апазіцыі.

Праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» асудзіла жорсткі разгон мірнай дэманстрацыі ў Мінску 19 снежня, перадае «Інтэрфакс».

Падзеі, якія адбыліся за апошнія 24 гадзіны, перакрэсьлілі слабыя прыкметы адкрытасьці, якія назіраліся падчас перадвыбарнай кампаніі. Улады Беларусі павінны расьсьледаваць усе заявы пра непрапарцыйнае прымяненьне сілы міліцыяй.

Яны павінны вельмі старанна праверыць, якім чынам пачаўся гвалт. Асобы, арыштаваныя за мірны ўдзел у пратэстах, павінны быць неадкладна вызваленыя. Калі яны будуць асуджаныя на турэмнае зьняволеньне, то яны павінны лічыцца вязьнямі сумленьня», — сказала Хізэр Макгіл, экспэрт па Беларусі зь «Міжнароднай амністыі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?